Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла - Леанід Лаўрэш

Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла

Страниц

60

Год

Книга посвящена жизни и научной деятельности Юстына Нарбута, первого известного историка Лідчины. Автор собирает информацию о Нарбуте и его семье, уделяя особое внимание его дочери Каміле, которая делит воспоминания о своем отце. Камила описывает Юстына как человека, который, несмотря на потерю богатства, не терял оптимизма и ценил личные качества окружающих. Также приводится информация о его происхождении и жизненных обстоятельствах: Юстын был сыном сановника и пережил сложности, связанные с изменениями в семье и обществе. Книга включает перевод небольшой повести Камилы Юрэвіч, что подчеркивает ее литературное наследие.

Читать бесплатно онлайн Гісторык Юстын Нарбут. Яго навуковая дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго дачка Каміла - Леанід Лаўрэш

© Леанід Лаўрэш, 2025


ISBN 978-5-0067-7878-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Першым вядомым нам гісторыкам на Лідчыне, які пачаў навуковую працу раней за свайго сваяка Тэадора, быў Юстын Нарбут. У гэтай кнізе я пастараюся падсумаваць усю знойдзеную інфармацыю пра гэтага чалавека, яго сям’ю і яго навуковую працу. Асаблівая ўвага будзе звернута на дачку Юстына Камілу Юрэвіч з Нарбутаў і ў дадатку да кнігі будзе надрукаваны пераклад яе невялікай аповесці.

Жыццё Юстына Нарбута

Дачка Юстына Нарбута Каміла пісала пра свайго тату:

«Сын дыгнітарыя (саноўніка, вяльможы – Л. Л.), мой бацька нарадзіўся і вырас у дастатку, але калі потым страціў багацце, дык абыякава прыняў зменлівы лёс і ніколі не марыў пра новыя ласкі няўстойлівай фартуны.

Ветлівы да ўсіх, ён умеў цаніць асабістыя якасці кожнага чалавека, але меў адну загану – часам выхваляўся перад сябрамі старажытнасцю свайго роду, які выводзіў з адной крыніцы з Радзівіламі, ад паганскага архісвятара Ліздзейкі»1.

Вядома, што ў чэрвені 1792 г. Юзаф Нарбут хадайнічаў аб уладкаванні свайго сына Юстына ў двор караля2, што ў асноўных рысах супадае з інфармацыяй Камілы: «… бацька яшчэ ў калысцы атрымаў мачаху, бо мой дзед, калі быў дэпутатам на сойм у Варшаве, зноў ажаніўся на шасцідзесятым годзе жыцця. Маладая жонка мела гарэзлівы шарм і сапсаванае сэрца, яна хутка наставіла яму рогі і растраціла багацце. Няшчасны сірата ад першага шлюбу пасля заканчэння школы быў адпраўлены да генерала Касцюшкі, які 17-ці гадоваму юнаку надаў годнасць афіцэра, праз тры месяцы тату прысвоілі званне капітана.

Неўзабаве скончылася вайна: змяніўся палітычны лад. Бацьку вызвалілі ад службы, і некаторы час ён жыў у Варшаве. Адбываў некалькі дзяржаўных службаў у Літве. Нарэшце ўбачыў цалкам спустошаны нягоднай мачахай маёнтак і з'ехаў да аднаго са сваякоў у Беларусь, дзе яму здарылася добра ажаніцца»3.

Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі, Юстын Нарбут у чыне палкоўніка камандаваў пяхотным палком у бітве пад Соламі 25.06.1794 г.

Вядома, што Юстын Нарбут – выхаванец вышэйшай школы Вялікага Княства Літоўскага (універсітэта), быў жанаты з Петранелай Сабаньскай. Яго дачка Каміла пісала пра свайго дзеда па маці: «Мой дзед па матчынай лініі, як і яго продкі, заўсёды збіраў мясцовых беднякоў на Панскую Вячэру. Аднойчы сабралася амаль сто чалавек. Пасля свята яны ўжо збіраліся сыходзіць, калі мая цётка, трынаццацігадовая дзяўчынка, якая па загаду бацькоў дзяліла паміж імі грошы, міжволі прайшла міма старой жанчыны, якая, п'яная ці са злосці, так моцна схапіла дзяўчынку за руку, што тая з крыкамі ад болю, пабегла скардзіцца бацьку. „Я рады гэтаму ўроку для цябе, – холадна адказаў мой добры дзед, – бо нельга праходзіць міма беднага чалавека без міласціны“»4.

Ажаніўшыся, Нарбут стала жыў у Лідскім павеце, у маёнтку Юршышкі (зараз вёска Юршышкес у Літве, каля Эйшышкаў), у 1820 г. быў членам межавога суда Лідскага павета5.

Маёнтак Юршышкі меў шэсцьсот дзесяцін зямлі. Захавалася статыстычнае апісанне гэтага маёнтка, створанае ў 1846—1849 гг.6 Юршышкі знаходзіліся за 63 вярсты ад Вільні, за 42 вярсты ад Ліды і за 8 вёрст ад Эйшышак, да паштовай дарогі з Ліды ў Вільню было каля 27 вёрст. У 1846 г. тут жылі 68 прыгонных сялян – 39 мужчын і 29 жанчын, якія павінны былі адпрацаваць 3 дні паншчыны на тыдзень і па 6 гвалтаў на жніво. А яшчэ яны мелі начныя варты, рамантавалі дарогі і адпрацоўвалі іншыя работы. Сялян-мужчын аддавалі ў рэкруты. За дробныя правіннасці выносіліся вусныя папярэджанні, але часам сялян каралі фізічна. У панскім двары мелася сем слуг – чатыры мужчыны і тры жанчыны.