Новая Зямля: Куканія - Антось Уласенка

Новая Зямля: Куканія

Страниц

120

Год

Адзін. Бязь ежы, зброі і грошай. У тысячах вёрстаў ад дому. Пасярод дзікага неўтаймаванага кантынэнту, на любым іншым свеце, знаходзіцца адным з найцікаўнейшых беларусаў - Юргель Нязломак. Яго адвага зьдзіўляе і націскае, як будаўнічие фартэпіана, спыніць любога з категарычных крытыкаў. Ён ня баяўся рызыкаваць, вырушаючы ў пошуках Вільні, так як мечталі многія, прыгадваючы прашэнне: гэта рэальнасць, ці проста фантазія? Ён, молады і гарачы, прымусіў зьдзівіцца як мясцовых, так і касьмічных піратаў, якія сакрэтнымі тупаюць па планеце. І, як ні ён спадзяваўся, яго падарожжа па Куканіі адкрыла яму нейкі нейкасьці, але ці стала гэта наконт шчасьця, на гэта патрэбна выкладацца да сябе. Але зватку жыцьця на Нязломака пакінула сьляд, які ніколі не быць забыты.

Читать бесплатно онлайн Новая Зямля: Куканія - Антось Уласенка

© Антось Уласенка, 2022


ISBN 978-5-0055-5333-1

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero


Зь Вільні ў дзікія землі

Плянэта: Новая Зямля (ML 16830 b)

Дыямэтар: 0,91 зямнога

Маса: чатыры пятыя зямной

Адлегласьць ад мацярынскае зоркі: як ад Сонца да Вэнэры

Сіла цяжару: ня надта розьніцца ад зямной

Пэрыяд вярчэньня вакол восі: 0,93 зямных содняў

Арбітальны пэрыяд: прыкладна 252 тамтэйшыя дні

Атмасфэра: прыдатная да дыханьня, шчыльная, афарбаваная ў ясную ружавізну

Каляндар: 12 месяцаў, у кожным зь іх па тры сямідзённыя тыдні

Кантактная асоба: Панплянэтны асаднік

Клімат: суворы

Насельніцтва: дзікія круцялі й прайдзісьветы

Рэкамэндацыя да наведваньня: толькі зь пільнае патрэбы

З «Агульнага вопісу плянэтаў Загранічча», падрыхтаванага Галяктычным Рэгістрам для касмавіжаў і астрагасьцей

Юргель Нязломак ледзь дачакаўся сьвітанку.

Ён вылез з-пад дрэва, калі Аксамітная Лілея разьліла вохрыста-пунсовае сьвятло між галінаў і кустоўя. Выспацца не атрымалася. Ад веснавое зямлі цягнула холадам. Усю ноч у лесе – здавалася, зусім побач – нехта вухкаў, крахтаў, скавытаў і стагнаў. Да раньня ён больш калаціўся ад страху і марцовага ветру, чымся спаў.

Галодны і акалелы Юргель пакруціў галавою на ўсе бакі. Яго атачалі дрэвы – як на падбор высачэзныя, невядомыя. Старазямельскіх расьлінаў не сустракалася наагул. Усё навокал чырванела, ружовілася і шафранела. Гэта вельмі адрозьнівалася ад Вільні, якая патанала ў зяленіве прывезеных відаў. У тутэйшым лесе і пах стаяў незвычайны – рэзкі, сыравата-земляны. Ён п’яніў і пужаў сваёю чужасьцю.

Нездалёк Юргель убачыў паўбачэнак. Той трэснуў, і зь яго вылілася добрая частка налітага. Юргель паглядзеў на свой адбітак з абпаленаю бяляваю чупрынай і паказаў сабе язык. Абмакнуў палец у пазасталую вадкасьць і пакаштаваў – бярозавік. Ён выпіў колькі здолеў. Потым адламаў ад паўбачэнку ладную клёпку, каб хоць так пачувацца больш упэўнена.

Пры сьвятле Лілеі атрымалася разгледзець і Шнараву паперчыну. Ён выхапіў быў яе без асаблівае думкі – проста каб даць дыхту вітаўчанам. Кавалак непрамакальнага біяплястыку ўшпільвалі незразумелыя сымбалі, дзе-нідзе перакрэсьленыя. Юргель, як ні намагаўся, расчытаць іх ня здолеў.

«Нічога, хай паляжыць – месца не займае. Я ж знайду, як вам адпомсьціць».

А памсьціцца на вітаўчанах Юргель цяпер жадаў больш за што заўгодна. Гэта навяло яго на іншую думку, і ён вылаяў сябе – не ўпершыню за мінулыя содні.

«Дурны маздан! Так папасьціся. І дзе такое бачылі!»

У самаапраўданьне Юргель падумаў, што нічога ўчора не праракавала бяды: звычайны дзень у панскім маёнтку, адзін з соцень такіх самых. Ён замаркоціўся, згадваючы нядаўнія падзеі, якія цяпер падаваліся такімі далёкімі.


Плянэта ML 16830 b сыстэмы Аксамітнае Лілеі ў сузор’і Ганчакоў, больш вядомая сёньня за назваю Новая Зямля, а раней – Зарфалія, была вынайдзеная за часамі Выправы касмавіжам Грогбадам Зарфалем.

Зорка ML 16830, яна ж Аксамітная Лілея, – гэта чырвоны карлік, удвая меншы за Сонца, які асьвятляе сваімі вохрыста-пунсовымі прамянямі дзьвюх нябёсных скакух, што па-штукарску выкручваюць піруэты на абярэжку Незнані: невялікую ML 16830 b, што займае першую арбіту, і ейную старэйшую сястрыцу ML 16830 c, якую новазямельцы празвалі Марэнай. Марэна – амярцьвелая гелевая куля памерам зь Юпітэр, непрыдатная для жыцьця, а вось Новая Зямля ёсьць плянэтаю выразна зямнога тыпу, што адразу прыцягнула было ўвагу Зарфаля.