Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх

Страниц

110

Год

Книга "Незнаёмыя гісторыі: зборнік апавяданьняў" является дебютным сборником апаведанняў автора Антонса Уласенка. В ней собраны различные жанры, такие как гуманитарная НФ, приключенческая и планетарная фантастика, фэнтези, спекулятивная беллетристика, мистика и историко-фантастическая пьеса. Автор начал писать апаведанні семнадцать лет назад, и в 2012 году у него уже было достаточно материала для выпуска собственной книги. Однако, он задумался о качестве своих произведений и боялся реакции критиков и читателей. В этой книге представлены старые апаведанні, которые не только не улучшились за все время, но и не потеряли своей актуальности. Автор также рассказывает о своем личной коллекции дебютных книг и апаведанней белорусских писателей, полученных различными способами, в том числе бесплатно. Он отмечает, что многие из этих историй не вызывают интереса у читателей и остаются неизвестными. Перед тем как выпустить свою собственную книгу, автор решил наконец-то сделать это, не боясь реакции читателей, так как сам уже выпустил свой дебютный роман. В книге содержится небольшая часть из написанного автором за семнадцать лет: семнадцать текстов на семнадцать лет.

Читать бесплатно онлайн Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка

Редактор Андрэй Дудко

Дизайнер обложки Каця Дудко


© Антось Уласенка, 2023

© Каця Дудко, дизайн обложки, 2023


ISBN 978-5-0056-6510-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Вітаю, мы незнаёмыя. Я Антось, а гэта мой першы зборнік апавяданьняў. Тут знойдзецца гуманітарная НФ, прыгодніцкая, высьмешлівая, плянэтарная фантастыка, фэнтэзі, спэкуляцыйная бэлетрыстыка, містыка, нават гістарычна-фантастычная п’еса.

Пісаць апавяданьні я пачаў сямнаццаць гадоў таму, а ў 2012-ым ужо меў іх столькі, што мог паадбіраць найлепшыя й выпусьціць таўсьцюткую кніжку – як гэта, на добры лад, і варта было зрабіць. Але ж не паадбіраў і ня выпусьціў – пераймаўся якасьцю, баяўся, хто што скажа й падумае.

Цяпер не пераймаюся й не баюся. Старыя апавяданьні, з аднаго боку, за гэты час не палепшалі, а зь іншага – і актуальнасьці не згубілі, бо ня мелі яе адпачатку. Летась я апублікаваў быў дэбютны раман і глядзець на такія рэчы стаў прасьцей.

У мяне самога ляжыць колькі дэбютных кнігаў вершаў і апавяданьняў беларускіх пісьменьнікаў, атрыманых цікавым спосабам: штосьці давалі ў надатак, калі купляў у кнігарнях іншыя выданьні; штосьці бясплатна – толькі вазьміце, няма куды падзець – раздавалі на літаратурных імпрэзах; штосьці дарылі аўтары, бо й накладу ў сто асобнікаў не маглі распрадаць. Яно й ня дзіва. Бальшыня гісторыяў, паводле трапнага выразу Джэфа ВандэрМэера, не выклікае ў чытачоў ніякага водгуку й сыходзіць у шэрыя землі няпомнасьці.

Мая кніжыца – якраз з такіх. І гэта добра. Магу сабе дазволіць пэўныя вольнасьці, бо ня думаю, што нават сярод тых, каму яна трапіць у рукі, знойдзецца багата ахвотнікаў чытаць далей за прадмову.

Як бы там ні было, калі ўвесь час пішаш апавяданьні, раней ці пазьней маеш выпусьціць зборнік. «Раней» у мяне не атрымалася, то сама час зрабіць гэта зараз. Куды цягнуць? Штосьці лепшае за нічога. Дый гледзячы на тое, што цяпер выдаюць нашыя вядомыя пісьменьнікі, я разумею: дарма пераймаюся. Пагатоў, ні на што большае за забаўляльную літаратуру не прэтэндую.

У гэтай кнізе – дробная частка напісанага мной: сямнаццаць тэкстаў на сямнаццаць гадоў. Каторыя творы зьніклі разам з старымі цьвёрдымі дыскамі й згубленымі нататнікамі, каторыя (бальшыня) папросту слабыя, каторыя для зборніку не пасуюць праз фармат: сцэнары й бэлетрызацыі ролевых гульняў, псальмы й прыповесьці выштукаванае рэлігіі, сумесная форумная творчасьць, апавяданьні ў падарунак сябрам, практыкаваньні ў стылі, творы па-старабеларуску, мэшапы і ўсялякае рознае, чаму я й назвы не прыдумаю.

Адныя з тэкстаў, што ўвайшлі ў кнігу, друкаваліся раней у пэрыёдыцы, другія – не. Каторыя я пакінуў бяз зьменаў, каторыя перапісаў амаль цалком. Колькі апавяданьняў пераклаў з расейскай, у якой пачынаў быў пісаць. Адныя падабаюцца мне дагэтуль, на другія не магу глядзець бяз сораму, хаця яны й перамагалі ў конкурсах (іх якраз і перапісваў). Калі ствараў першыя, я быў расейскамоўным безбародзькам, апошнія напісаныя беларускамоўным нацыяналістым зь першаю сівізною ў барадзе.

Розныя апавяданьні пісаліся ў розных мясцох: ад бытоўкі ў расейскім Запаляр’і да намёту ў гуцульскіх Карпатах недалёка ад украінска-румунскае мяжы. Гэтыя радкі я пішу, седзячы ля панарамнага вакна на хутары пад Валожынам, і перапынкамі гляджу на разгалістае бязьлістае дрэва, адрыну з прыхінутымі драбінамі за ім, веялку з малатарняй, пару розвальняў і засьнежаныя пагоркі па самы гарызонт.